BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшоў Полацкі фэст

Другі раз у Варшаве адбыўся Полацкі фэст. Яго ладзяць палачане, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Гучалі вершы, песні і ўспаміны. Полацкія навуковыя даследчыкі расказвалі цікавыя факты з гісторыі роднага горада. 

Кажа гісторык, адзін з ініцыятараў правядзення фэсту, Уладзімір Лобач:

– Полацк для нас не пусты гук – гэта вельмі дарагі горад. Гэта горад-сімвал, які яднае нас незалежна ад таго, дзе мы знаходзімся сёння. Я мяркую, што калі агулам, напэўна больш за 100 актыўных палачанаў ёсць. На жаль, не кожны можа менавіта ў гэты дзень прысутнічаць, але душой яны ўсе з намі.

Полацкі фэст адбываецца на беразе Віслы. Сёлета ў ім бралі ўдзел 25 палачанаў, якія з’ехаліся з розных гарадоў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя