BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дуэт Sw@da х Niczos – пра ўнясенне ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі прызнала «экстрэмісцкай» Instagram-старонку беластоцкага музыкі Sw@da, чыя песня «Люстэрка», выкананая сумесна са спявачкай з Бельска Падляшскага Niczos, выйшла ў фінал польскага «Еўрабачання». Старонку Sw@da унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на падставе рашэння суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы ад 6 лютага.

Sw@da х Niczos пракаментавалі ўнясенне старонкі ў беларускі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

– Калісьці дарагія хлопцы з беластоцкага фестывалю UpToDate зрабілі вялікі мурал «Музыка – гэта ўсё». Не ведаем яшчэ, ці ўсё, але напэўна – гэта свабода, – напісалі музыкі ў Інстаграме. – Атакі і забароны – гэта доказ таго, што музыка мае моц. Калі яе баяцца, гэта значыць, што яна гучыць гучна. Не перастанем ствараць, спяваць і казаць. Так прыгожа, як умеем, ці «па-свойму». Дзякуем вам, што вы ёсць», – напісалі музыкі.

Падтрымаць артыстаў падчас адбору на “Еўрабачанне” можна будзе праз смс-галасаванне падчас жывога канцэрта 14 лютага. Пачатак праграмы – у 20.45.