BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дуэт Sw@da x Niczos намінаваны на Падляшскую марку ў катэгорыі «Культура»

У ваяводстве распачалося галасавання за «Падляшскую спажывецкую марку», якое працягнецца да канца сакавіка. Конкурс «Падляшская марка» – найстарэйшы ў рэгіёне, накіраваны на прасоўванне найбольш цікавых ініцыятыў, падзей і прадпрыемстваў.

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым пракаментаваў намінацыю дуэта Sw@da x Niczos у катэгорыі “Культура” на прэмію:

Думаю, што Sw@da x Niczos, нягледзячы на тое, ці атрымаюць, ці не «Падляшскую марку» в конкурсе, то яны ўжо Падляшская марка. Другое месца ў нашым польскім конкурсе Еўрабачання паказвае іх сілу. І што важна, фінал «Падляшскай маркі» будзе адбывацца ў тым самым часе, што і Еўрабачанне, то можна пажартаваць, што нашыя артысты абралі «Падляшскую марку», а не Еўрабачанне.

Кожны жыхар рэгіёну можа прыняць удзел у бясплатным галасаванні, запоўніўшы форму на афіцыйным сайце конкурсу. Фінальная гала-цырымонія адбудзецца 15 мая ў Падляшскай оперы і філармоніі. Пераможцы атрымаюць наноў распрацаваныя статуэткі “Падляшская марка”, выканана ў форме ваяводства са шкла і дрэва.

Аддаць свой голас можа кожны жыхар ваяводства на сайце Podlaska Marka.

Strona główna – Podlaska Marka

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя