Падляшска-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos прадставіў сінгл і відэа на яго “Чырвонае неба”.

“У нашай новай песні мы звярнуліся да каранёў”, – распавяла нашаму радыё Niczos.
– Нашая песня «Чырвонае неба» адлюстроўвае наш цяперашні момант у жыцці, такі даволі вар’яцкі, можна сказаць. Пасля Еўрабачання адбываецца вельмі шмат усяго. І наша музыка, якая з’явілася, добра перадае наш эмацыянальны стан. Хаця мы самі нават не ведалі, што гэта будзе такі шалёны трэк.
Убачыць кліп на кампазіцыю цяпер можна YouTube-канале музыкаў: https://youtu.be/kj4KfyxKrvI?si=KJohch-ZfRAsa9FL.
“Наш новы сінгл стаў анонсам міні-альбому, які выйдзе ўвосень”, – дадала Niczos.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя