Дыскусія, пашыраны круглы стол пра значэнне роднай беларускай мовы ў грамадстве. Яго рыхтуе прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету. Дыскусію анансаваў прадстаўнік АПК Павел Баркоўскі.

Часта гучыць пытанне – ці менавіта мова з’яўляецца вызначальным фактарам нацыянальнасці, напрыклад, для беларусаў за мяжой, вось пра гэта варта дыскутаваць, кажа Павел Баркоўскі.
-Мы хочам зрабіць такое грамадскае абмеркаванне. Канешне, будзем радыя падзяліцца вынікамі гэтых дыскусій, будзем запрашаць людзей паўдзельнічаць у іх. Мы яшчэ не ўсталявалі канчатковую дату, але хутчэй за ўсё гэта адбудзецца напрыканцы лютага. Мы будзем мець магчымасць гэтую імпрэзу зладзіць, якраз побач будзе Дзень роднай мовы.
Дыскусія адмыслоўцаў плануецца ў канцы лютага. Да супрацоўніцтва прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашае таксама замежных спецыялістаў па лінгвістыцы, каб закрануць больш шырокае кола тэма.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






