BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дыскусія ў Берліне: беларускія выдавецтвы за мяжой пасля 2020 года

Ва Універсітэце Гумбальдта ў Берліне прайшла дыскусія «Гутэнберг у выгнанні: беларускія выдавецтвы за мяжой пасля 2020». Сустрэчу мадэравала Яраслава Ананка, а ўдзельнікамі былі беларускія выдаўцы і даследчыкі: Сяргей Шупа, Павел Анціпаў і Дзмітрый Строцаў.

Сяргей Шупа падзяліўся сваім вопытам у выдавецкай справе апошніх гадоў і вылучыў адну з галоўных праблем: як кнігам беларускай дыяспары патрапіць у Беларусь для продажу і распаўсюджвання:

– Адзін з самых важных клопатаў і складаных пытанняў – гэта зрабіць так, каб гэтыя кніжкі, якія выдаюцца ў дыяспары, даходзілі да чытача ў Беларусі. Калі паглядзець на асартымент кніг, якія выдаюць сёння беларускія выдавецтвы ў дыяспары, там самы шырокі выбар, такі, які ў нармальнай сітуацыі мусіць выдаваць сама краіна.

Сяргей Шупа таксама адзначыў цікавыя лічбы, якія паказваюць сучасную моўную дынаміку ў выданні кніг: у самой Беларусі 85% кніг выдаюцца на расейскай мове, а ў беларускай дыяспары 85% кніг выходзяць на беларускай мове.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Дзмітрыя Строцава.