BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дызайнер Дзмітрый Анісімаў прэзентаваў свае працы ў Варшаве

Беларускі графічны дызайнер Дзмітрый Анісімаў зладзіў у варшаўскім раёне Жалібож акцыю, падчас якой прэзентаваў уласныя працы – плакаты ў фармаце А3.

“Каб не пакідаць іх пыліцца на паліцы, я хацеў іх раздаць бясплатна”, – распавядае творца:

– У цэлым каля 15-ці прац, нейкія паўтараюцца, нейкія не. На розную тэматыку. Некаторыя звязаныя з маім дзяцінствам, з нейкімі эмацыйнымі перажываннямі, анімэ. Плюс ёсць нейкія рэзануючыя сітуацыі ў грамадстве, пытанні. Напрыклад, забарона абортаў у Польшчы, з нагоды пратэстаў у Беларусі, з нагоды ўварвання ў Ізраіль.

Акцыя адбылася ў кавярні. Цяпер мастак не выключае, што падобнае мерапрыемства можа паўтарыцца ў лютым.

Беларускае Радыё Рацыя