BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дызайнерка Яна Галушкіна атрымала прэмію Анемпадыстава

Узнагароджанне пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку адбылося ў Варшаве. Прыз – дыплом і статуэтку – атрымала беларуская дызайнерка Яна Галушкіна за кнігу VEHA “Людзі Лесу / Ludzi Lesu”. Яна ж узяла і спецыяльную ўзнагароду ад партнёра прэміі – тэлеканалу “Белсат”:

– Мне вельмі прыемна, вельмі неспадзявана. Гэта вельмі каштоўная ўзнагарода. Я ўсё яшчэ думаю пра дызайнерскія якасці, напэўна больш пра гэта, што праект знайшоў такі водгук. Усё ж гэта прэмія пра тое, што ў мяне атрымалася атрымаць нейкі водгук людзей.

This image has an empty alt attribute; its file name is pxl_20240507_161828642.mp2_-1024x776.jpg

Цырымонія адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. На завяршэнне падзеі выступіў Лявона Вольскага.
Нагадаем, Прэмія была заснаваная ў 2019 у памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Сёлета ж за прыз змагаліся стваральнікі вокладак кніг, выдадзеных у 2022-м годзе.

Беларускае Радыё Рацыя