У Пачатковай школе №4 імя Сібіракаў у Беластоку прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Сярод цікавостак бацькам быў прадстаўлены кабінет № 8, дзе вядуцца заняткі беларускай мовы для вучняў.

Кажа намесніца старшыні Аб’яднання на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА», Ілона Карпюк:
– Вельмі ганарымся гэтай залай, бо там схаваная ўся гісторыя беларускага навучання ў Беластоку. Схаваная ў хроніках, у падручніках, якія выдаюцца аб’яднаннем AB-BA тут у чацвёрцы, адкрытай для беларускай меншасці ў Польшчы. Пэўна буду весці перамовы, каб дзеці і не з польскім пашпартам маглі вывучаць беларускую мову. Але пакуль так: запрашаем дзяцей, якія прыйдуць у школу нумар 4, каб таксама запісаліся на беларускую мову, гэта добраахвотна. Думаю, што атмасфера на ўроках беларускай мовы вельмі цікавая, вельмі творчая. Акрамя таго AB-BA запрашае на музычныя заняткі, на гурток, ці ў тэатральныя колы.
Набор у першыя класы пачатковай школы стартуе ў Польшчы 1 сакавіка 2024 года. Таксама з 1 сакавіка запрацуе электронная сістэма набора, дзе будуць размешчаны і правілы прыёму ў школы.
Фота аўтара:



























Беларускае Радыё Рацыя






