Завяршылася Свята беларускага пісьменства і друку ў Івацэвічах.
Асабліва нечым новым і яркім яно не вызначылася. Адбылася ў Івацэвічах навукова-практычная канферэнцыя “Івацэвіцкія чытанні”. Уручылі Нацыянальныя літаратурныя прэміі на галоўнай сцэне. Іх атрымалі Хведар Гурыновіч, Уладзімір Мазго, Віктар Кунцэвіч, Сяргей Міховіч, Мікалай Мікуліч і Алеся Кузняцова.
Таксама быў гандаль кнігамі дзяржаўных выдавецтваў, працавалі тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, праходзілі спартыўныя мерапрыемствы, адбылося ўкладанне кветак да помніка загінуўшым падчас Другой сусветнай вайны, канцэрт і феерверк. Ну і, вядома ж, працаваў гандаль.
Падчас закрыцця Дня беларускага пісьменства, быў перададзены вымпел гораду-сталіцы Дня беларускага пісьменства 2025 года , а гэтым горадам будзе Ліда.
Беларускае Радыё Рацыя