Пабачыць як працуюць мастакі, нават самому атрымаць урок малявання можна было сёння ў беластоцкай галерэі «Маршанд» і побач з ёю.
Раз у год, у першую суботу жніўня, мастакі, якія аб’яднаныя вакол галерэі, праводзяць адмысловы День «Маршанда».
Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:
– Мастакі, якія аб’яднаныя вакол галерэі «Маршанд», штогод ладзяць такое мерапрыемства і запрашаюць на яго ўсіх жадаючых, дзе можам разам памаляваць, паразмаўляць, сустрэцца ў нефармальным абстаноўцы. А лета таму спрыяе, надвор’е вельмі добрае. Хто хоча даведацца пра таямніцы малявання, прыходзяць да нас і нечаму нават могуць навучыцца ў нашых мастакоў. Робім падобныя сустрэчы раз у год у першую суботу жніўня.
У праграме Дня мастацкай галерэі «Маршанд»: сустрэчы з мастакамі клуба «Маршанд»; куратарская экскурсія па выставе; майстар-класы па маляванні акварэллю і пастэллю; а таксама ўдзел у невялічкім пленэры на вуліцы Кілінскага ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя