Дзень Гомеля адзначаць у Варшаве ў суботу, 14-га верасня. Традыцыйна падзея пройдзе ў клубе Karma і будзе ўключаць як лекцыю і квэст, так і творчыя выступы.
Сярод артыстаў – музычны праект CzesLove & Leo, які міксуе folk, delta blues і roots reggae. “Мне будзе прыемна выступіць на гэтай вечарыне”, – распавёў CzesLove.
– Вельмі люблю свой горад Гомель і лічу, што я там сфармаваўся і як музыка, і як чалавек і вельмі ўдзячны. Наогул, скажу вам па сакрэце, што я захацеў там удзельнічаць з-за таго, што там будзе чытаць лекцыю аб горадзе Гомелі мой былы намеснік дэкана ў Белгуце Яўген Раманавіч Малікаў. Нейкія квізы будуць. Бензін з Плоткам будуць расказваць вершы. Гэта нашы паэты. Яны з плыткай гуляюць у групе Sosh. І мы з Леанідам выступім там з васьмі да дзевяці гадзін і пакажам, як гомельскія карані разрасліся ў Варшаве.
Дзень Гомеля пачнецца ў 17:00 па адрасе Aleja 3 Maja 15.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя