BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень нараджэння Максіма Багдановіча адзначаць у Менску

9 снежня 2025 года спаўняецца 134 гады з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Максіма Адамавіча Багдановіча.

Фота: t.me/maksim_bagdanovich

У 12.00 адбудзецца ўскладанне кветак да помніка паэту. А ў 19.00 пройдзе музычная экскурсія (па папярэднім запісе).

Да дня нараджэння Максіма Багдановіча супрацоўнікі музея, сумесна з Музычнай капэлай Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, падрыхтавалі адмысловы падарунак – музычную экскурсію.

У сям’і Багдановічаў былі багатыя фальклорныя традыцыі – у доме гучалі беларускія песні, захаваліся згадкі пра любімыя творы паэта. Менавіта яны, а таксама песні на словы самога Максіма Багдановіча, пераплятуцца з расповедам пра яго жыццё, у гімн геніяльнаму творцу.