BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень падляшскай музыкі

Сёння, 3 лютага, адзначаецца Дзень падляшскай музыкі. Госць Рацыі – “ветэран” беларускага музычнага руху на Падляшшы, спявак, аўтар розных праектаў, дызайнер, мастак Юрка Асеннік.

РР: Цягам апошняга 2024 года я, і не толькі я, пачалі заўважаць у Белатоку, і не толькі там, графіці на старых пакінутых дамах у выглядзе партрэта беларускага паэта, бадай самага прыкметнага адраджэння 80-90-ых гадоў Анатоля Сыса, цытаты з розных яго вершаў. І не было ніякіх тлумачэнняў, хто гэта робіць і да чаго. Цяпер вы можаце раскрыць, што гэта вы рабілі?

Юрка Асеннік: Так, цяпер можна раскрыць. У Сыса я “закахаўся”, не ведаю, які гэта год быў, мне Кася Камоцкая падаравала томік яго вершаў “Пан лес”. І так пачалася гэтая гісторыя.

РР: А пабачыліся вы, напэўна, дзякуючы “Басовішчу”?

Юрка Асеннік: Пазнаёміліся так, на “Басовішчы”. І гэты томік стаў для мяне і застаецца такім падмуркам беларускай паэзіі. Я лічу, што ў нас ён проста з мармуру. Гэта як Караткевіч, а пасля – Сыс. І Zero-85 мы як зрабілі дзве песні і мы думалі зрабіць поўны альбом, але не атрымалася, і так гады за гадамі ў галаве гэта даспявала і даспела.

РР: Даспела да праекту “Пан лес”,  які пачаў напрыканцы мінулага года паступова прэзентавацца.

Юрка Асеннік: Так, ён запісаны, альбом, поўнасцю. У траўні мінулага года мы яго запісалі, дзякуючы выдавецтву “Комад” і ў супрацоўніцтве з Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку. Будзе прэзентаваны вось зараз, у сённяшні дзень – гэта свята падляшскай музыкі. Там у зборніку адна песня прэзентуецца ўпершыню, а поўнасцю ён будзе прэзентаваны ў траўні, у Дні сучаснага мастацтва ў Беластоку 23 траўня. Мабыць, і альбом будзе, калі атрымаецца.

РР: А альбом будзе на вінілавай кружэлцы ці на розных носьбітах?

Юрка Асеннік: Ён будзе ў інтэрнэце перш за ўсё. А як выданне, як вініл, хто захоча, той набудзе. Але ён будзе бясплатна ў інтэрнэце.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Юркі Асенніка