
11 ліпеня 2023 году палітзняволены мастак памёр у гарадзенскім шпіталі, куды быў прывезены ў непрытомным стане з турмы. Між тым, па-ранейшаму застаецца нявысветленым лёс напісанага Пушкіным абраза, які быў скрадзены ў Празе з бібліятэкі суполкі “Пагоня”. Гаворыць старшыня суполкі Віталь Цімошчанка:
– Відавочна, што мясцовыя наркаманы, іншыя людзі не маглі зрабіць, яны разбілі шыбу, залезлі і скралі ў нас нейкую электроніку. А вось што датычыцца іконы, то будзем спадзявацца, што калісьці яна з’явіцца. Такія рэчы не губляюцца, не знікаюць у гісторыі. Я ўпэўнены, што калісьці яна ўсплыве. Мы доўгі час з Алесем сябравалі, ён шмат сваіх карцін намаляваў у Празе. Ён быў настолькі адкрытым чалавекам, што шмат сваіх карцін раздарыў.
Мастак Алесь Пушкін папоўніў спіс палітвязняў, загінулых за кратамі ў Беларусі за апошнія 4 гады. Паводле праваабаронцаў, скон наступіў праз несвоечасова аказаную медычную дапамогу.
Беларускае Радыё Рацыя