BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы адзначаць у Варшаве

Міні-фэст, прысвечаны Дню роднай мовы, адбудзецца ў варшаўскім клубе BackDoor Bar у пятніцу, 21 лютага.

“На імпрэзе выступяць як вядомыя беларускія артысты, так і новыя калектывы. Безумоўна, не абыдзецца без прыемных прэзентаў. Але галоўнае, што нас чакае, — цёплая, душэўная атмасфера”, – кажуць арганізатары вечарыны.

У падзеі ўдзельнічаюць:

Chaču Mroićбеларускі альтэрнатыўны рок-гурт, у творчасці якога – несамавітае пачуццё свабоды і ўнутранай стыхіі.
У складзе:

Ілля Галуза — рытм-гітарыст і галоўны аўтар тэкстаў, што раскрываюць свет мрояў, жахаў і драм;

Марк Канаплёў — бас-гітарыст, гукарэжысёр і тэхнік — усё ў адной асобе.

паўтарычалавека – бэнд беларускай драмы. Калектыў выконвае, бывае, што і песні.

Свой склад музыкі апісваюць так:

Аляксей “Бабуля” Ажогін — найлепшы гітарыст пад’ездаў Ніжняй Абесініі;

Андрэй “Вожык” Манкевіч — паэт-песеннік і вакаліст-празаік.

Алесь Лютычвакаліст, гітарыст і аўтар песень гурта :B:N:. Музыка прапануе рамантычны сэт, створаны спецыяльна для тых, хто шануе сапраўдныя беларускія ноты.

Алесь Дзянісаў — лідар гурта Dzieciuki. На імпрэзе Алесь будзе раздаваць рока і панка, адначасова выварочваючы душу. Сустрэча з сапраўднымі эмоцыямі і магутным гучаннем.

Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч – легендарны мастак слова.

На падзеі артыст пачытае вершы і паразважае пра глыбіню і значэнне роднай мовы. Разам з гасцямі падзеі абмяркуе:

— чаму важна захоўваць і шанаваць беларускую мову;

— адкуль яна бярэ пачатак і як фарміравалася;

— у чым яе непаўторнасць і прыгажосць.

Вядучая імпрэзы радыёжурналістка Марына Савіцкая.

Дзверы: 19:00
Старт падзеі: 20:00
Месца: BackDoor Bar (ul. Chmielna 7/9).

Уваход на падзею будзе вольным, данаты вітаюцца

Больш інфармацыі пра імпрэзу: тут.

Інфармацыйныя партнёры мерапрыемства – Беларускае Радыё Рацыя і Еўрарадыё.