BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Гданьску

У пятніцу, 21 лютага, БКТ «Хатка», MARA HUB і Моўны клуб Труймяста ладзяць у Гданьску грандыёзны Дзень роднай мовы.

Вось які расклад:

 У 18:00 ад Europejskie Centrum Solidarności у бок MARA HUB (Сопат, вул. Мальчэўскага, 21) стартуе Спеўны Бус!

 Толькі 50 месцаў і толькі самыя найлепшыя беларускія песні, якія ведае кожны. Квіток каштуе 0 (НУЛЬ!) златувак, бус будзе гучны і супервясёлы!

 18:45 Прывітальнае слова ад арганізатараў

 19:00 Прэзентацыя кнігі «Як гавораць беларусы», якую правядзе аўтар

 20:00 Перапынак на каву, гарбату і кірмаш

 20:30 Штогадовая дыктоўка

 21:00 Працяг кірмашу, сяброўскія размовы і прыемная музыка


Незалежна ад узроўню валодання беларускім словам кожны ўдзельнік атрымае шмат пазітыўных эмоцый.

Стартуюць у 18:00 ад ECS, а дзверы MARA HUB будуць адчыненыя ад 18:30.


Уваход вольны.

Арганізатары