22 лютага 2026 года ў грузінскім Батумі ў прасторы «Аксяродак» адбудзецца святкавання Дня роднай мовы.

Пра тое, што будзе адбывацца ў Батумі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
-У праграме – выступ паэта Стася Карпава, віктарыны і Спеўны сход, Агульная дыктоўка, кінапрагляд для дзяцей і падлеткаў, настолкі для дарослых і дзяцей, караоке, латарэя, размоўныя гульні. Усе сабраныя грошы, данаты, выйгрышы з латарэі пойдуць на аплату працы настаўнікаў бясплатнай беларускай школы, якая ўжо некалькі год працуе ў Батумі.
Беларускае Радыё Рацыя






