BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Музеі Якуба Коласа

21 лютага у 11:00 музей запрашае школьнікаў, каб адсвяткаваць Дзень роднай мовы разам з сучаснай батлейкай “Дом з марамі”.

Падчас свята ўдзельнікі паразмаўляюць на роднай мове, даведаюцца пра гісторыю развіцця беларускага тэатра і пра яго ўплыў на нашу культуру.

А яшчэ будзе магчымасць пагрузіцца ў атмасферу чараўніцтва і творчасці. І бліжэй пазнаёміцца з сучаснай батлейкай – чароўным куфарам, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ён паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Менск, вул. Акадэмічная, 5.