BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Познані

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў польскім горадзе Познань запрашаюць разам адсвяткаваць Дзень роднай мовы.

Мерапрыемствы запланаваныя на бліжэйшую пятніцу, 21 лютага. Адмысловы госць – Андрэй Янушкевіч, – распавяла адна з галоўных арганізатараў, сябра Размоўнага клуба спадарыня Алла:

– Мы ўсе свае сілы сканцэнтравалі, каб падрыхтавацца да Міжнароднага дня роднай мовы. І ў нас атрымалася скласці добрую праграму. У пятніцу мы сустракаемся і пішам дыктоўку, якую нам прачытае выдавец Андрэй Янушкевіч. Пасля будзем дыскутаваць пра мову з нашым цудоўным госцем. І затым будзем гуляць у кніжны квіз.

Імпрэза пачнецца а 17:30 па адрасе ul. Marcinkowskiego 28, будынак H, Універсітэт мастацтваў. Уваход вольны, рэгістрацыя не абавязковая.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя