BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень роднай мовы ў Рызе

У нядзелю, 23 лютага, таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» (вул. Слокас, 37) ладзіць у Рызе імпрэзу да Дня роднай мовы. Пачатак 13.00.

Запланаваная дыктоўка на роднай мове. Сёлета гэта будзе ўрывак з твора Рыгора Барадуліна.

Тых, хто найлепш напіша дыктоўку па-беларуску, чакаюць прызы.

Адбудзецца таксама прэзентацыя, прысвечаная магчымасцям паступлення беларусаў ў амерыканскія ўніверсітэты, з удзелам госця з Вільні.

Віктар Хоцім
, які мае 25-гадовы досвед у сферы адукацыі ў ЗША, раскажа, як правільна шукаць праграмы і фінансаванне, а таксама падзеліцца паспяховымі гісторыямі студэнтаў.

Адзін з удзельнікаў атрымае бясплатны код на праходжанне тэсту на веданне англійскай мовы VTEST.

Уваход вольны.

Арганізатары