BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень Святога Патрыка беларускія музыкі распачнуць у Вільні

Адзначэнне Дня Святога Патрыка беларускія і літоўскія музыкі распачнуць 13 сакавіка ў Вільні.

Пра фэст распавядае адзін з яго арганізатараў Ілля Міронаў:

-Дзень Святога Патрыка – гэта вялікі канцэрт, таму што ўдзельнічаюць сем гуртоў. Агулам прымаюць удзел больш за 40 музыкаў. Дзень Святога Патрыка праводзіцца кожны год, адзначаюць яго розныя бары, кавярні. А мы вырашылі – я і мае сябры з тых гуртоў, якія будуць выступаць, што трэба нам зрабіць сваё штосьці.

Па словах актывіста, частка музыкаў, што выступяць у Вільні, накіруюцца ў  невялічкі тур ў Беласток і Варшаву:

-Невялічкі тур, які пачынаецца першым канцэртам у Вільні. Потым працягваецца ў Беластоку і заканчваецца ў Варшаве. Будзе чацвёра ўдзельнікаў.

Фэст у Вільні распачнецца 13 сакавіка а 19-й гадзіне ў самым цэнтры літоўскай сталіцы па адрасе Pylimo 21B.

Беларускае Радыё Рацыя