BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзень святога Валянціна ў рытме рэгі: Botanic Project запрашае ў Вільню

14 лютага, у Дзень святога Валянціна, у Вільні, адбудзецца канцэрт беларускага рэгі-гурта Botanic Project. Выступ стане часткай зімовага музычнага сезону для слухачоў з Літвы, Польшчы і Падляшша.

Жыхароў Беластока запрашае арганізатар канцэртаў Ілля Міронаў:

– Гэта будзе добрая нагода тым, хто яшчэ не быў у Вільні, прыехаць у гэты дзень у Вільню, пахадзіць па горадзе, потым на канцэрт пайсці – 14 лютага ў Вільні, у Дзень усіх закаханых, працяг Дня нараджэння Боба Марлі. Адчуць сябе ў гэты вечар як у вольнай і незалежнай Беларусі.

Канцэрт Botanic Project адбудзецца 14 лютага ў Alaus Namai (Вільня). Пачатак вечара — а 19-й. Арганізатары чакаюць слухачоў з усяго рэгіёна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Іллі Міронава.