BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзіцячы спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

У нядзелю, 30 чэрвеня, у Познані ў межах майстэрні «Аловак» пакажуць спектакль «Дарожныя прыгоды Віты».

Дата і час: 30 чэрвеня ў 12.00. Месца: Kramarska, 3, Познань. 

Гэта картонна-лялечны спектакль па матывах кнігі Сары Лундберг «Віта Белая Крэска» для дзяцей ад 3 да 10 год і іх бацькоў. 

Вас чакае падарожжа!

 У гэтым неверагодным падарожжы вы даведаецеся, хто ж малюе белыя крэскі на дарогах, пазнаёміцеся з Чырвоным і Зяленым чалавекамі, разам з Вітай вырашыце вялікую праблему маленькага хлопчыка і нават зможаце убачыць таго, хто запальвае ўсе ліхтары ў горадзе! 

Напрыканцы спектакля маленькіх гледачоў чакае інтэрактыўна-мастацкая частка: яны самі змогуць стварыць новую вандроўку для Віты — з незвычайнымі кранамі, гарадамі і іх жыхарамі! 

Мова спектакля — беларуская. 

Працягласць разам з майстэрняй — 60 хвілін. 

Уваход, выглядае, вольны. Месцаў абмежавана, то рэгіструйцеся праз дырэкт Казачкі.бай.

Арганізатары