Супольны канцэрт беларускіх гуртоў Dzieciuki, Kurwadziki і Всё Crazy адбыўся ў Варшаве. Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna пры поўнай залі. Не абышлося і без тандэмаў.

Распавядаюць музыкі-выступоўцы Антон “Сір” Сіроцін і Уладзь “Дзядзенька” Бернат:
– Адна песня «Беластоцкі аўтобус», адна – гэта «Спеката», старая песенька. І вось мы вырашылі зрабіць беларускамоўныя каверы, аб’яднаць сілы «Дзецюкоў» і «Курвадзікаў». Атрымалася класна, як па мне.
– Эмоцыі максімальна пазітыўныя, бо нам удалося зайграць не толькі як «Курвадзікі», але і як усе разам. Мне падаецца, мы выдалі максімальна пазітыўны вайп і ўсё што маглі.
Сёння, 21 сакавіка, калектывы выступяць у Беластоку. Канцэрт пройдзе ў клубе Beer4U (Legionowa 14/16).
Цалкам матэрыял:











Беларускае Радыё Рацыя






