BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Dzieciuki – вялікі канцэрт у Беластоку

Вялікі фэст, на якім выступілі гурты “Курвадзікі”, ВСЕ_Crazy і Dzieciuki, адбыўся ў Беластоку ў прасторы «Беластоцкага музычнага клубу». Амаль дзве сотні наведвальнікаў стваралі атмасферу, якая была на лепшых беларускіх канцэртах ў нулявыя гады.

Адзін з вакалістаў гурта Dzieciuki Улад «Дзядзенька» Бернат падзяліўся сваімі эмоцыямі пасля канцэрта :

-Хацеў падзякаваць усім, хто прыйшоў. Гэта проста нешта неверагоднае! Лепшы канцэрт у Беластоку, каторы ў мяне быў увогуле сольны ці з гуртом. Гэта быў проста разнос, гэтае месца, гэтая атмасфера, гэтыя людзі. Проста квінтэсэнцыя ўсяго лепшага, што было ў творчасці і канцэртнай дзейнасці “Дзецюкоў”. Я вельмі задаволены, дзякуй вялікі!

Пра канцэрт дзеляцца ўражаннямі яго наведвальнікі:

-Канцэрт “Дзецюкоў” проста нельга прапускаць. Гэта такая падзея, на якую абавязкова кожнаму трэба прыйсці. Таму што гэта энергетыка, драйв, тэксты.

-Для мяне гэта такія добрыя ўспаміны, можа нейкім чынам вяртанне на радзіму. Нават калі ты не можаш фізічна там быць, то душою, так, праз іх канцэрты атрымліваецца часам.

«Беластоцкі музычны клуб» падрыхтаваў для беларусаў Беластока яшчэ некалькі канцэртаў у 2024-м годзе:  27-га снежня на сцэне клуба выступіць Кацярына Ваданосава, а 28-га – ZUI.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя