2-га лістапада, на Дзяды, на гарадскіх Праваслаўных могілках (ul. Wysockiego,1) краязнавец Аляксей Трубкін правёў экскурсію па беларускіх месцах памяці. Падобная экскурсія праходзіць не ў першы раз. Прадстаўнікі дыяспары наведалі пахаванні беларускіх дзеячаў. Кажа экскурсавод і краязнавец Аляксей Трубкін:
– Амаль штогод наведваем беларускія пахаванні на Праваслаўных могілках, дзе іх найбольш. Запальваем знічы, я расказваю пра людзей, хто і чым вядомы. Трэба нагадваць беларусам пра тых, хто прасоўваў беларушчыну ў Беластоку і на Беласточчыне ў розныя часы. Беларусы, якія не могуць наведаць магілы сваякоў, могуць прыйсці сюды.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларусы наведалі магілы: Лідзіі Лукашык, Сяргея і Лявона Богушаў, Канстанціна Кіслага, Васіля Юраўца, Мікалая Гайдука, Кастуся Сідарэвіча, Віктара Рудчыка, Вячаслава Багдановіча, Мікалая Чарнецкага ды Юркі Геніюша.
Беларускае Радыё Рацыя