BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяніс Кандакоў: Беларусы Францыі не выпадаюць з календара беларускіх падзей

Дзяніс Кандакоў

Адзначэнне Дзядоў і наведванне французскіх могілкаў, дзе ёсць магілы ці помнікі беларускім дзеячам, правядзенне літаратурнай імпрэзы пад назвай “Ноч (не)расстраляных паэтаў” ды ўдзел у візіце Святланы Ціханоўскай. Гэта самыя важныя падзеі за апошні месяц для беларусаў Францыі, — распавёў адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Францыі Дзяніс Кандакоў:

За апошні час шмат адбылося падзей. І шмат было значных дат, якія былі агульнацікавыя для ўсіх беларусаў ва ўсім свеце. Гэта і «Ноч (не)расстраляных паэтаў», якая прайшла ва ўсім свеце і шмат у якіх краінах Еўропы. І ў Амерыцы адзначалася гэтая дата. Беларусы Францыі таксама яе адзначылі. Прынамсі ў Парыжы збіраліся ў царкве і там чыталі вершы паэтаў, дарэчы і сучасных паэтаў, не толькі тых паэтаў, якія загінулі ў 1937 годзе. І такія паралелі праводзілі паміж сучаснай сітуацыяй і тым, што адбывалася ў 20-м стагоддзі. Гэта была такая ў нас значная падзея.

Затым былі Дзяды, і мы працягнулі гэтую тэму, хадзілі на могілкі Пер-Лашэз, дзе ляжаць не так ужо і мала нараджэнцаў Беларусі. Прынамсі мы зайшлі да трох, гэта – Валерый Урублеўскі, палкоўнік паўстання 1863 года, які потым стаў генералам Парыжскай камуны. І далей зайшлі да Міколы Абрамчыка, колішняга прэзідэнта Рады БНР, і да ягонай жонкі Ніны.

Цалкам размова:

Знайсці абвесткі бліжэйшых мерапрыемстваў можна, напрыклад, праз суполку ў фэйсбук Беларусы Францыi/Belarus en France.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Дзяніса Кандакова.