BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзяніс Верцялецкі: Нашыя песні не адарваныя ад таго, што адбываецца ва Украіне

Творчасць украінскіх артыстаў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў краіне ў 2022-м стала больш чуллівай і эмацыйнай. Пра гэта распавёў арганізатар культурных імпрэз у Польшчы, сузаснавальнік “Ticketsfest” Дзяніс Верцялецкі.

Дзяніс патлумачыў прычыны такой з’явы:

– У сваіх песнях мы пражываем нейкія свае асабістыя моманты, звязаныя з поўнамаштабным уварваннем расейскіх войскаў, гаворым пра анексію Крыма, акупацыю Данбаса. Многія нашыя песні адрасаваныя гэтаму. Ты перажываеш і разумееш, наколькі гэтыя моманты важныя для цябе. Але ў той жа момант гэтыя песні падказваюць, што ты можаш зрабіць для таго, каб гэта не паўтарылася ў будучым і каб найхутчэй завяршылася.

“Цяпер складаны час для ўкраінцаў, але мы падтрымліваем адзін аднаго”, – дадае Дзяніс.

Беларускае Радыё Рацыя