У будынку школы прайшлі ўрачыстасці прымеркаваныя да 75-годдзя існавання беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. У святкаванні прынялі ўдзел выпускнікі і вучні школы, а таксама прадстаўнікі беларускіх інстытуцыяў культуры, палітыкі ды духавенства.
Ліцэй будзе існаваць, падкрэсліў шматгадовы дырэктар і настаўнік, Яўген Сачко.
— З вялізнаю прыемнасцю прыходжу да школы, з вялізнаю прыемнасцю, бо ёсць далей цудоўная атмасфера, што тут заўсёды была. Ёсць цудоўныя настаўнікі, што тут былі, таму думаю, што Беларускі ліцэй ёсць, будзе, напэўна будзе існаваць. У якой форме — гэта невядома, але ён будзе. Ці больш, ці менш будзе вывучацца беларуская мова, але будзе напэўна такая група, якая гэты корань ліцэя падтрымае.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гайнаўскі беларускі ліцэй свой 75-гадовы юбілей святкаваў два дні. Пры нагодзе адбыўся таксама пяты з’езд выпускнікоў школы.
Вялікі фотарэпартаж глядзіце тут.
Беларускае Радыё Рацыя