BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дзмітрый Строцаў: Выдалі ў Берліне ўжо 29 кніг беларускай паэзіі

За апошнія пяць гадоў беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы паўсталі практычна ва ўсіх асноўных сталіцах Заходняй Еўропы – у Варшаве, Вільні, Лондане, Парыжы. Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў стварыў выдавецтва «hochroth Minsk» у Берліне. Дакладней гэта беларускі філіял берлінскага выдавецтва. Прычым гэта абсалютна ўнікальны выдавецкі праект, які выдае выключна паэзію.

Пра тое, як удалося стварыць беларускае выдавецтва ў Берліне, кажа Дзмітрый Строцаў:

– Мне пашанцавала, я аказаўся ў Берліне, дзе ў мяне ў 2020 годзе ў нямецкім выдавецтве выйшла кніга. У мяне быў выступ у інстытуце Пілецкага, і прыйшла выдавец, якая ўзначальвае берлінскае выдавецтва, і прапанавала выдаць маю новую кнігу. А я гавару: а можам мы зрабіць на базе вашага нямецкага выдавецтва беларускі філіял? Яна сказала, што паразмаўляе з калегамі. І потым напісала мне, што яны гатовы адкрыць філіял.

Дзмітрый Строцаў ужо выдаў у Берліне 29 кніг. Сярод апошніх – паэтычныя зборнікі Фелікса Аксёнцава, Маргарыты Аляшкевіч, Віктара Жыбуля, Георгія Барташа і Ганны Янкуты. Кнігі выходзяць не толькі на беларускай і рускай мовах, але некаторыя і па-немецку ў перакладах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя