BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Экскурсія па выставе «Ales Pushkin. AFTERLIFE» ў Варшаве

У чацвер, 15 жніўня, «Варшаўскі шпацыр» кліча на экскурсію па выставе «Ales Pushkin. AFTERLIFE» ў Музеі Вольнай Беларусі.

Дата: 15 жніўня. Час: 17.00 (час мясцовы). Месца збору: ля помніка Каперніку, Кракаўскае прадмесце, Варшава.

Выстава прысвечана памяці мастака Алеся Пушкіна. 

Год таму спадар Алесь памёр у лукашэнкаўскай турме. 

У экспазіцыі — працы, заснаваныя на медыйных артэфактах, дакументах і відэатворах мастака, а таксама арыгінальныя творы фатографаў і відэадакумэнталістаў. 

Падчас экскурсіі вы пазнаёміцеся зь мясцінамі, дзе месціцца музей Вольнай Беларусі — вуліцы Новы Свят і Фоксаль, а ў музеі будзе экскурсія па выставе ад супрацоўніка музея. 

Працягласць — каля 1,5-2 гадзін. 

Удзел — donation. Запісвайцеся праз тэлеграм.

Арганізатары