BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Экстрэмісцкімі» прызналі сайт knihi.bу і шэраг беларускамоўных кніг

Суд Партызанскага раёну Менска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу.

У той жа час, суд Кастрычніцага раёну Менска прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі Камілы Цень «Наступны прыпынак – смерць», Макса Шчура «Там, дзе нас няма», Аляксандра Цвікевіча «Гiстарычныя працы том 1», Макара Валынкіна «Апошняе пакаленне».

Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс папоўнілі старонка ў Facebook «Беларусы Флорыды», старонкі ў Instagram «pahoniapobac», «americanbelarusfoundation», «byaction_usa», «Belarusian Miracle», «aija.stacenko», а таксама старонка ў TikTok «цукерка».

вясна