Беларуская ілюстратарка, якая цяпер жыве ў Батумі, Эльга Папова правяла майстар-клас па ілюстрацыі для дзяцей у Варшаве.

Падзея складалася як з тэорыі, так з практыкі, рассказала дзяячка:
– Спачатку я проста распавяла пра тое, як увогуле робяцца ілюстрацыі, у чым асаблівасць ілюстрацый, якія рабілі калісьці – тэксту старонка, старонка малюнак. Чаму зараз гэта лічыцца не вельмі папулярным. Распавядала пра тое, што ілюстрацыі – гэта такі малюнак, які ўзаемадзейнічае з тэкстам. Паказвала свае кніжачкі, якія я ілюстравала. Паказвала на планшэце як увогуле ілюстрацыі робяцца. А потым я прачытала дзеткам сваю казку і пад яе мы зрабілі ілюстрацыю.
Падзея прайшла ў Беларускім Моладзевым Хабе ў рамках фэсту Pradmova.
Таксама падчас 4-дзённай імпрэзы Эльга зладзіла чытанкі для дарослых. Яны адбыліся ўжо на іншай пляцоўцы мерапрыемства – Музеі Вольнай Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






