Мастацтвазнаўца і куратарка выстаў у Варшаве Эльвіра Каралёва запрашае да супрацы мастакоў. “Галоўны крытэрый – каб вашыя творы былі цікавымі”, – дадала дзеячка.
– Не абавязкова быць нейкім сябрам Саюза мастакоў, нейкім знакамітым майстрам, з якімісьці узнагародамі. Хутка я буду выстаўляць маладых майстроў. Я стараюся сумяшчаць і мэтраў мастацтва, і моладзь з нейкімі сучаснымі інавацыйнымі ідэямі. Таму вітаюцца ўсе ўзросты, вітаюцца любыя ўзроўні.
Апошнім часам Эльвіра Каралёва арганізоўвала выставы беларускім і ўкраінскім мастакам, а таксама прэзентавала працы на тэматычных імпрэзах, сярод якіх быў і Huchna Fest.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя