Лідар казахстанскага панк-рок-гурта «Адаптация», які асудзіў уварванне Расеі ва Украіну, Ermen Anti выступіў у Варшаве.

Імпрэза адбылася ў акустычным фармаце і ўключала не толькі песні, але і вершы. Значная частка твораў была на ваенную тэму. Працягвае артыст:
— У мяне ёсць песня, гіт, даўно напісаная, у 2009 годзе, «Спыніце вайну». На жаль, яна актуальная дагэтуль, я заўсёды спяваю яе на сваіх канцэртах. Пасля пачатку вайны ва Украіне я выпусціў альбом, які называецца «Груз-2022», у якім адлюстраваў свае ўражанні ад усяго гэтага. Ну і так выйшла, што вайна ўсё роўна неяк уплывае на ўсе гэтыя рэчы, на творчасць, асабліва ў вершах.
Таксама прыхільнікі артыста маглі набыць цішоткі, дыскі і вініл творцы.



Беларускае Радыё Рацыя