BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрабачанне 2025: праект Niczos і Sw@da гатовы да выступу

Ужо сёння праект Niczos і Sw@da будуць змагацца за права прадставіць Польшчу на міжнародным конкурсе “Еўрабачанне”. Артысты выканаюць кампазіцыю “Люстэрка”.

Пра эмоцыі перад выступам Нічас распавяла нашаму радыё:

– Троху хвалюемся, і як гэта адбудзецца, мы проста маем вялікую публіку, і так чуем, што ўсе людзі бачаць, што мы робім. Мы чуем таксама, што за нас хвалюецца цэлае Падляшша. Так думаю, што… Але ўсе мы разам робім такую вялікую працу.

Падтрымаць артыстаў можна праз смс-галасаванне. Для гэтага трэба адправіць лічбу 6 на нумар 7430. Адборачны конкурс на “Еўрабачанне” стартуе ў 20.45 на тэлеканале TVP2. Нагадаем, на гэтым тыдні Міністэрства інфармацыі Беларусі прызнала «экстрэмісцкай» Instagram-старонку беластоцкага музыкі Sw@da.

Беларускае Радыё Рацыя