Сёння, 15 траўня, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Еўрапейскі зубр». Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Наклад паштовых марак складае 36 тысяч асобнікаў.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Менска адбываецца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Беларускае Радыё Рацыя