BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Эзерын прэзентаваў у Беластоку кнігу «Ген мігранта. Пачатак»

У Беластоку 15 лютага ў прасторы “Новая Зямля” адбылася прэзентацыя кнігі «Ген мігранта. Пачатак» камунікацыйнага кансультанта і аўтара сацыяльных праектаў Андрэя Эзерына.

«Праблемы пенсіянераў, якія апынуліся ў эміграцыі, падштурхнулі мяне да напісання гэтай кнігі», – кажа аўтар.

– Што тычыцца мяне, то гэта дакладна не літаратурная амбіцыя. Я прафесійны камунікацыйны кансультант, і справа ў тым, што даволі доўгі час я распрацоўваў розныя сур’ёзныя стратэгіі і для іншых. Але зараз я сам апынуўся ў сітуацыі, калі такая стратэгія неабходна мне. Калі дапамога ўжо неабходна мне, і я маю на ўвазе людзей сталага ўзросту, якія апынуліся ў эміграцыі.

Спрабуючы асэнсаваць праблемы беларускіх пенсіянераў у эміграцыі, Андрэй Эзерын прыйшоў да высновы, што гэта лепш зрабіць у фармаце кнігі.

– Я бачу цэлы шэраг праблем, звязаных з гэтым, бо ўсё гэта я прайшоў сам у эмігацыі за мінулыя чатыры гады, і таму я стаў выбіраць як прафесіянал інструментарый, і я спыніўся на такім фармаце – як кніга.

«Я не псіхолаг, але людзі, якія займаюцца камунікацыяй, маюць пэўны досвед, разуменне, як дапамагаць чалавеку. Ва ўсіх 25 маіх фрашках ці гісторыях прыхаваныя лайфхакі», — кажа Андрэй Эзерын пра сваю кнігу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя