BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Фарбы жыцця» – новая часовая выстава ў беластоцкай Ратушы

У Ратушы ў Беластоку адкрылася выстава пад назвай «Фарбы жыцця», дзе прадстаўлены 70 твораў дзевяці выдатных польскіх жывапісцаў XX-XXI стст. з прыватных калекцый.

Кажа куратар выставы, калекцыянер Збігнеў Бускі:

– Гэта прыватная калекцыя маіх сяброў з Ольштына. Я пераканаў іх, што варта паказаць шырокай публіцы выставу, якую маюць у дому, каля 1000 прац, тут паказваем толькі 70, бо не атрымаецца размясціць больш у музейных залах. Класіка польскага мастацтва, хаця ў часах, калі некаторыя гэтыя рэчы з’яўляліся, яны былі вельмі авангардавымі, асабліва працы Яна Рубенштэйна ці Францішка Старавейскага.

Наведаць выставу «Фарбы жыцця» у беластоцкай Ратушы можна да 1-га сакавіка ўключна. Выстава была арганізавана супольна з агенцтвам «Зэгарт».

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя