Фэст незалежнай беларускай культуры адбываецца ва Уроцлаве з 14 па 19 кастрычніка ўключна. У праграме – каля 20 падзей, якія праходзяць на беларускай і польскай мовах.

Працягвае суарганізатарка імпрэзы Наталля Хацько:
-У нас будуць перфарматыўныя чытанні, сустрэчы па кнізе “Бясконцы жнівень”, сустрэча, у якой будзе дыялог, вернісаж фатаграфій і кампутарнай графікі. Будуць шпацыры з гідам “Слядамі беларускіх прафесараў”. А яшчэ будзе выстава станкавай графікі, будуць майстэрні для дзяцей і дарослых, дзе будзем выразаць выцінанкі.
Найбольш актыўныя дні фестывалю – выходныя. На іх актыўнасці будуць ладзіцца цягам усяго дня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






