З 13 па 15 лютага ў Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі прайшоў чарговы фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова.

Фестываль з’яўляецца адмысловым эпіцэнтрам паэзіі і культуры, – гаворыць вядомы беларускі паэт Уладзімір Някляеў:
– Проста тое, што ёсць пляцоўка для беларускай літаратуры, для беларускай паэзіі, для ўшанавання тых, хто зрабіў шмат у гэтым высокім мастацтве ў Беларусі, – гэта ўжо само па сабе добра. І яшчэ някепска тое, што тут можна спатыкацца людзям, якія жывуць па розныя бакі не толькі мяжы, але і свету.
Ціхан Чарнякевіч: Тое рашэнне, якой мы прымалі летась, пад канец года, што мы зменім усё ж такі Вільню на Варшаву, хаця б на адзін раз, хаця б на адзін год, – яно было правільным. Новыя людзі прыйшлі на фэст.
Таксама існуе прэмія імя Міхася Стральцова, якая падтрымлівае творчую спадчыну. Уганараваны сёлета прэміяй беларускі паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






