У Студзіводах, што месцяцца на ўскрайку Бельска-Падляшскага, упершыню прайшоў фестываль сучаснай моладзевай культуры з акцэнтам на тутэйшую – BARN+FIELD, што даслоўна перакладаецца Клуня і Поле. У звычайным полі пад сценамі гаспадарчай клуні два дні гралі музыкі ў розных стылях року, фолку, спеўнай паэзіі, індзі-року, электорнікі, рэпу і R-N-B па-своему.
Гаворыць адзін з арганізатараў фэсту Ілля Фіёнік і ўдзельнікі мерапрыемства:
– Трэба спалучаць сучаснасць з традыцыяй. Калі хочаш для традыцыі добрай будучыні, трэба яе неяк падмацаваць сучаснасцю. Бо калі паказваць толькі традыцыю, то добра, але гэта не пойдзе нікуды далей, напэўна для моладзі, якая хоча мець больш уражанняў.
– Для мяне гэта і ўзнагарода, і ўпэўненасць дае, калі дзеці штосьці робяць пра бацьках, хочуць дбаць пра спадчыну – і матэрыяльную, і не матэрыяльную – Бацькаўшчыны, найбліжэйшай Бацькаўшчыны, дзе ты нарадзіўся, то няма большай радасці, трэба толькі падтрымліваць.
– Ёсць пачатак новай эры маладых, цудоўных людзей, якія паказваюць, што можна арганізаваць выдатную падзею, і людзі з іншых мясцовасцяў мусяць браць прыклад з гэтых людзей.
Фестываль BARN+FIELD/Клуня+Поле ў Студзіводах задумалі і зрэалізавалі маладыя бяльшчане са студыі Deep Drop Label, а таксама іх сябры з іншых калектываў і мясцовасцяў Падляшша.
Цалкам матэрыял:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя