Фестываль беларускай музыкі Graj ужо чацверты раз пройдзе ў Варшаве. Месцам падзеі стане клуб Progresja.

На сцэну выйдуць Naviband, Крамбамбуля, “Петля Пристрастия”, :B:N: і спецыяльны госць – падляшскі дуэт Sw@da x Niczos.
Вядоўцамі імпрэзы стануць купалавец Алег Гарбуз і карэспандэнтка нашага радыё Марына Савіцкая.
Фэст Graj пачнецца 5 верасня а 17:00. Квіткі ў продажы.
Беларускае Радыё Рацыя






