BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль беларускіх фільмаў «Бульбамуві» бярэ паўзу

Фестываль беларускіх фільмаў «Бульбамуві» сёлета прапускае сваю 11-ю эдыцыю. Гэта пацвердзіў Reform.news заснавальнік і кіраўнік кінафорума Януш Гаўрылюк.

Януш Гаўрылюк

Прычыны, па якіх фэст беларускага кіно сёлета ўзяў паўзу, кінематаграфіст абяцаў патлумачыць пазней, дадаўшы, што «час зноў увайсці ў партызанскую пазіцыю».

Летась фестываль ладзіўся ў кінатэатры «Ілюзіён» у Варшаве.

«Бульбамуві» — гэта незалежны фестываль беларускіх кіна- і відэафільмаў, заснаваны ў 2011 годзе як альтэрнатыўная пляцоўка дзяржаўным кінафорумам.