BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» ў Тэрнопалі

З 24 па 26 студзеня ў Тэрнопалі працягнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Ладзіць яго беларуская грамадская арганізацыя «Звяно».

1084 кіламетры — працягласць агульнай мяжы Беларусі і Украіны. 

Фэст прадастаўляе гледачам пляцоўку, каб даведацца больш адно пра аднаго і знайсці тое, што нас яднае, запытацца, якімі будуць нашы суседскія стасункі ў будучыні.

Вось якая праграма:

24 студзеня

12.00

«Вадохрышча/Holy water» (рэж. Андрэй Куціла) 

У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку. На беразе чутныя царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу. 

Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. 

Кароткі фільм-назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.

Дата: 24 студзеня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: грамадскі цэнтр «Перехрестя», вул. Кіеўская, 7в, Тэрнопаль

24 студзеня 

18.00

«Беларускі вальс» (рэж. Анджэй Фідык) 

Фільм 2007 года, прысвечаны Алесю Пушкіну, пры дапамозе мовы перформансаў паказвае змаганне мастака з таталітарызмам. У гэтай мове шмат гумару і іроніі. 

У фільме паказаны блізкія мастака, а таксама сучасная Беларусь, якая шукае сваё месца паміж Усходам і Захадам.

«Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным» (рэж. Вольга Прусак, 2019) 

1 красавіка 2019 года Алесь Пушкін ладзіць шпацыр па Віцебску, дзе меў калісьці ў добрыя часы прыватную галерэю і шмат мастацкіх успамінаў. Ён гуляе з вялікай «жывой» мапай за плячыма, на якую па сцэнары шпацыра дадае адметныя для сваёй творчай біяграфіі мясціны горада і распавядае пра апошнія гады, калі культурнае жыццё Беларусі было буйным і вольным.

Дата: 24 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Na пошті. Креативний кластер, вул. Коперніка, 4, Тэрнопаль

25 студзеня

10.00

Круглы стол валанцёрскіх арганізацый Тэрнопаля «Валантэрскі рух — выклікі сучаснасці».

Дата: 25 студзеня

Час: 10.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтральная гарадская бібліятэка, вул. Руская, 31, Тэрнопаль 

11.00

«Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным» (рэж. Вольга Прусак, 2019) 

1 красавіка 2019 года Алесь Пушкін ладзіць шпацыр па Віцебску, дзе меў калісьці ў добрыя часы прыватную галерэю і шмат мастацкіх успамінаў. 

Ён гуляе з вялікай «жывой» мапай за плячыма, на якую па сцэнары шпацыра дадае адметныя для сваёй творчай біяграфіі мясціны горада і распавядае пра апошнія гады, калі культурнае жыццё Беларусі было буйным і вольным.

Дата: 25 студзеня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтральная гарадская бібліятэка, вул. Руская, 31, Тэрнопаль 

18.00

«Motherland/Радзіма» (рэж. Ганна Бадзяка, Аляксандр Міхалковіч) 

Галоўная гераіня фільма — Святлана. Яе сына знайшлі мёртвым падчас службы ў войску, і цяпер жанчына спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускім войску. 

Паралельна разгортваецца гісторыя групы сяброў з тэхна-андэграўнду прызыўнога ўзросту.

Дата: 25 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Na пошті. Креативний кластер, вул. Коперніка, 4, Тэрнопаль

26 студзеня

Круглы стол «Дакументальнае кіно і будучыня ўкраіна-беларускіх адносін»

Дата: 26 студзеня. Час: 11.00 (час мясцовы).

Месца: Соцыягуманітарны факультэт ЗУНУ, бульвар Т. Шаўчэнкі, 9 (корпус № 10), Тэрнопаль 

Уваход на паказы — free donation. Данаты пойдуць на расходнікі для апаратаў вакуумнай тэрапіі ран. Вы таксама можаце заданаціць па спасылцы

Поўную праграму фэста глядзіце на сайце па  спасылцы.

Арганізатары