Летні фестываль этнакультур «etnoARTvė festivalis» прайшоў 15 чэрвеня ў CVI (ЦВІ) парку літоўскай сталіцы. Гэты фестываль ладзіла беларуская культурніцкая прастора CreateCulture. На імпрэзе была прадстаўленая культура чатырох нацый – беларускай, украінскай, літоўскай і габрэйскай.
Як кажа сузаснавальніца CreateCulture Надзея Ількевіч, яны ладзяць у сваёй прасторы шмат розных культурніцкіх імпрэз, а зараз вырашылі зрабіць летні фэст на вуліцы для беларусаў і літоўцаў.
— Лета ў Вільні — час фестываляў. Такая нашая спроба зрабіць Open Air невялічкі, у маленькім парку. Але прысвечаны сучаснаму разуменню традыцыйнай культуры.
У праграме таксама былі майстар-класы для дзяцей і дарослых.
Кажа мастачка Дар’я Роскач, якая дапамагала прысутным ствараць калажы:
— Дзіцячае месца, але дарослым таксама гэта цікава. Добра, што бяруць удзел і дарослыя, і дзеці, і бацькі. І разам, калі яны робяць калажы, гэта момант аб’яднання.
Падчас фэсту наведнікам паказалі традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра» і клуба сацыяльных танцаў «Валошка». Таксама было выступленне мужчынскага традыцыйнага хору Kasary з Варшавы, гучала дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band і DJ-сет Soft Corps, ствараліся арт-аб’екты ды іншае.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя