BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль “Гайнаўка 2024” у Беластоку запрашае на чацвёрты конкурсны дзень

43-і Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі “Гайнаўка 2024” працягваецца ў Беластоку. У трэці дзень фестывалю выступілі польскія хоры. Мужчынскі камеральны хор царкоўнага спеву “Partes” з Познані прадставіў адмысловы канцэрт “Царкоўная музыка ВКЛ”. Кажа дырыжор хору, нарадзінец Беластоку Міхал Лашэвіч:

– Я заўжды ўзрушаны, аж сляза наварочваецца, бо таксама з’яўляюся выпускніком музычных школ. Цяпер жыву ў Познані. Там у мяне ўдалося стварыць калектыў, які складаецца з маіх цудоўных сяброў, прафесійных вакалістаў. Цікавімся музыкай даўняй Рэчы Паспалітай, якая мала вядомая ў Польшчы і мала папулярызуецца.

На канцэрты запрашае дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко і звяртае ўвагу на ўдзельнікаў з Арменіі:

– Фрагменты літургіі з Арменіі – гэта найстарэйшая ў свеце царква. Я думаю, што рэдка дзе можна пачуць музыку з 4 ці 5 стагоддзя, якая захавалася і прагучыць у нас. Армянскі хор мае найдалей, каб прыехаць на фестываль. Мы радыя, што нашыя захады і жаданне давяло да таго, што гэтыя людзі прыляцелі з Арменіі.

У чацвёрты дзень фестывалю выступіць дзяржаўны камеральны хор з Літвы “Паліфонія” і хор польскага радыё “Луславіца”. Пачатак канцэртаў 1-га чэрвеня, а 16:00, у залі Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлеснай.

Беларускае Радыё Рацыя