BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль «Гайнаўка 2024»  у Беластоку запрашае на завяршальны гала-канцэрт

43-і Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі «Гайнаўка 2024» падыходзіць да завяршэння ў Беластоку.  На чацвёрты дзень фестывалю выступілі польскі хор Радыё Луславіца і літоўскі хор «Паліфонія», які прадставіў песенныя малітвы за Украіну, літоўскія і беларускія творы.

Кажа дырыжор хора Лінас Баландзіс:

– Пакуль мы не можам удзельнічаць у фестывалях у Беларусі, паколькі ў краіне ўсталяваўся рэжым. Аднак мажліва ў будучыні мы абавязкова завітаем у Беларусь. А зараз мы ўдзельнічаем у фестывалі ў Беластоку і лічым праграму фестывалю адным з самых моцных бакоў. Паколькі яна сканцэнтравана вакол царкоўнай музыкі, у тым ліку Украіны. Для нас гэта вельмі цікавы фестываль з насычанай праграмай.

Таксама на чацвёрты конкурсны дзень выступіў дзяржаўны камерны хор  з Арменіі «Ерэванія».  Кажа дырэктар хора Ева Хачатран:

– Вельмі важна мець інтэрнацыянальную аўдыторыю, то бок нас даволі добра ведаюць у Арменіі, мы часта выступаюць таксама ў рэгіёнах. З Расеі нас таксама часта запрашалі, але ў Польшчы ў нас аўдыторыя нашмат шырэйшая і нас тут цёпла заўжды сустракаюць, то бок бачна, што армянскую музыку тут вельмі любяць, таму нам таксама вельмі прыемна тут выступаць

У завяршальны, пяты дзень фестывалю, будуць абвешчаны пераможца – «першы сярод роўных». А таксама пройдзе гала-канцэрт, падчас якога прагучаць найлепшыя творы фестывалю. Пачатак канцэртаў 2-га чэрвеня, а 16-00, у залі Падляшскай Оперы і Філармоніі пры вуліцы Падлеснай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя