Літаратурная магчымасць для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры, і для тых, хто стала піша, але не мае цяпер магчымасці выдавацца. Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае конкурс рукапісаў «Шуфлядка».
Конкурс створаны для вашых прыхаваных шэдэўраў, а прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Патрабаванні да рукапісаў:
– мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
– не выдаваліся раней ні на якой мове;
– патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і інш. няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу – у рэгламенце па спасылцы.
Дэдлайн: 18 лютага 2024 года.
Арганізатары